23 мая 2013, Четверг

Аўтарскі фотапраект Дзіны Коцікавай «Веды аб ВІЧ» да Дня памяці памерлых ад СНІДу

Аўтарскі фотапраект Дзіны Коцікавай «Веды аб ВІЧ» да Дня памяці памерлых ад СНІДу

Дзіна Коцікава

Фотавыстава, якая ламае стэрэатыпы аб людзях, якія жывуць з ВІЧ.

Фотавыстава «Веды аб ВІЧ» пройдзе з 8 па 21 траўня ў Вышэйшым дзяржаўным коледжы сувязі (вул. П. Броўкі, 14)

Мэта фотапраекта: барацьба з дыскрымінацыяй ВІЧ-станоўчых людзей праз інфармаванне насельніцтва.

Адкрыццё пачнецца а 13 гадзіне 8 траўня.

Удзельнікі адкрыцця:

Дзіна Коцікава – аўтар ідэі, фатаграфій і дызайну;

Андрэй Зеневич – рэктар НУ «Вышэйшы дзяржаўны коледж сувязі»;

Кацярына Шарай – администратар праектаў БАА «Пазітыўны рух».

Мерапрыемства прымеркавана да Дня памяці памерлых ад СНІДу, які ў гэтым годзе адзначаецца 20 траўня.

Пасля адкрыцця ўсе ўдзельнікі змогуць атрымаць інфармацыйныя матэрыялы, прысвечаныя тэме ВІЧ/СНІДу (паштоўкі, тэматычныя буклеты), а таксама задаць свае пытанні спецыялістам.

«Веды аб ВІЧ», у адрозненне ад шматлікіх інфармацыйных плакатаў і сацыяльных кампаній, не ўтрымлівае жахлівых вобразаў. Асноўная ідэя фотавыставы – спрыяць змене грамадскіх стэрэатыпаў у адносінах да людзей, якія жывуць з ВІЧ, прадставіць іх як раўнапраўных членаў грамадства. ВІЧ-станоўчыя людзі прадстаўлены тут актыўнымі, адкрытымі. Яны знайшлі ў сабе сілы застацца сабой і, пры гэтым, не проста жыць, але і быць побач і дапамагаць тым, каму гэта трэба. Героі фотавыставы: людзі, якія жывуць з ВІЧ, іх партнёры і дзеці: Святлана, Алена, Дзяніс, Алена, Аляксей і Марыя, Дзяніс і Марыя, Вольга і Яна. Гэта прадстаўнікі сацыяльна значных прафесій, якія ўвасабляюць сабой патаемныя чалавечыя жаданні, эмоцыі і імкненні. Усё тое, што суправаджае чалавека ўсё яго жыццё, тое, у чым ён мае патрэбу: спасцігаць новае, дарыць радасць, кахаць...

Па словах ВІЧ-станоўчых людзей «Веды аб ВІЧ» – гэта вельмі вялікая падтрымка, якая дапамагае жыць і ўставаць на ногі, гледзячы на прыклады іншых.

Фотапраект з'яўляецца часткай інфармацыйна-культурнай кампаніі «Пасланне» ў рамках рэалізацыі гранта Глабальнага фонду для барацьбы са СНІДам, туберкулёзам і малярыяй «Забеспячэнне ўсеагульнага доступу ключавых пацярпелых груп насельніцтва ў Беларусі да прафілактыкі, лячэння і догляду ў сувязі з ВІЧ». Ён ажыццяўляецца Праграмай развіцця ААН у супрацоўніцтве з Міністэрствам аховы здароўя Беларусі пры падтрымцы Аб'яднанай праграмы ААН па ВІЧ/СНІД (ЮНЭЙДС).

Праца выставы арганізавана пры падтрымцы валанцёрскага клуба «Здрава», створанага грамадскім аб'яднаннем «Амрыта» на базе НУ ВДКС у межах праекту «Прафілактыка і лячэнне ВІЧ / СНІДу ў Рэспубліцы Беларусь - 2». Праект ажыццяўляецца Праграмай развіцця ААН у супрацоўніцтве з Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Выстава будзе працаваць з 8 па 21 траўня з 11.00 да 17.00.

Уваход вольны!

Новости партнеров: RedTram

Post new Comment

Содержание этого поля является приватным и не предназначена к показу.
CAPTCHA
Защита от спама