Бачачы ў сваёй ЖЖ-фрэндстужцы агульнае расчараваньне беларускіх дэмакратаў у выніках прэзыдэнцкіх выбараў ва Ўкраіне*, хацелася б трохі запярэчыць гэтаму настрою. Трагедыі не адбылося, а перамога Юліі Тымашэнкі не была б падзеяй шмат лепшаю, чым перамога Віктара Януковыча.
Па выніках усіх экзыт-полаў з адрывам ад трох да пяці адсоткаў на выбарах прэзыдэнта Ўкраіны перамог Віктар Януковыч. Ён таксама вядзе паводле афіцыйнай інфармацыі на раніцу панядзелка пасьля апрацоўваньня 95 % галасоў, хаця разрыў складае амаль два адсоткі і паступова скарачаецца, а значыць нас чакаюць упартыя судовыя разьбіральніцтвы і пільны падлік або, магчыма, нават перападлік галасоў.
У любым выпадку, мяркуючы па ўсім, Юліі Тымашэнцы так і не ўдалося ліквідаваць адрыў пасьля першага туру. Такой неадназначнасьці вынікаў, як у 2004 годзе, сёлета няма, а значыць, новага прэзыдэнта Ўкраіны зваць Віктар Януковыч.
Для пачатку нельга не адзначыць, што ўпершыню за доўгі час прэзыдэнтам замежнае краіны зрабіўся прадстаўнік беларускай дыяспары. Продкі Віктара Януковыча паходзяць зь вёскі Янукі Докшыцкага раёну, і хаця б з гэтай нагоды нам з чыста зямляцкіх пачуцьцяў варта было б парадавацца за выбітны посьпех этнічнага беларуса, які памятае пра свае карані і пры сваім візыце ў Беларусь наведаў вёску, адкуль вядзе свой род. Дробязь, а прыемна.
Пры ўсіх сваіх бясспрэчных дасягненьнях у ідэйнай сфэры і па замацаваньні дэмакратычнай культуры, Юшчанка так і ня здолеў зрабіцца эфэктыўным рэфарматарам украінскае эканомікі, так і не зрабіўся ўкраінскім Саакашвілі. Прыкрая эпітафія прэзыдэнцтву В. Юшчанкі - гэта апублікаваны ў пачатку 2010 г. рэйтынг эканамічнай свабоды "Heritage Foundation", у якім Украіна адзначаная як найбольш эканамічна несвабодная краіна Эўропы, пры гэтым аўтарытарная Беларусь, дзе распачаліся рынкавыя рэформы, упершыню паднялася з гэтага ганебнага месца.
Украіне востра неабходныя лібэральныя зьмены ў эканоміцы, патрэбная перадышка ад нацыянал-рамантыкаў ва ўладзе на карысьць прагматычных гаспадарнікаў. Завязаны на інтарэсы буйнага бізнэсу Януковыч дае значна больш падставаў спадзявацца на хоць нейкія зрухі ў гэтай сфэры, чым вядомая сваім лявацкім папулізмам Юлія Тымашэнка.
Ці пагражацьме прэзыдэнцтва Януковыча ўкраінскаму нацыянальнаму адраджэньню? Адраджэньне рухае не прэзыдэнт, а грамадзкая супольнасьць на мясцовым узроўні. Здаецца, за амаль дваццаць гадоў незалежнасьці ва Ўкраіне было зроблена дастаткова, каб працэс рэ-ўкраінізацыі зрабіўся незваротным.
Ці пагражацьме прэзыдэнцтва Януковыча дэмакратыі ва Ўкраіне? На меркаваньне расейскіх палітолягаў, Захад будзе надалей выступаць гарантам палітычных свабодаў ва Ўкраіне насуперак Расеі. Расея - "безнадзейны выпадак" што да дэмакратыі, і тым больш будзе імкненьне "адыграцца" на Ўкраіне, забясьпечыць прынамсі ў ёй працяг дэмакратычнага разьвіцьця. Плюс, новаму прэзыдэнту дасталася занадта вялікая і разнастайная краіна і занадта моцная апазыцыя, каб можна было так проста прыціснуць дэмакратычныя свабоды.
Толькі цяпер нацыянал-дэмакратычныя сілы апынуліся ў звыклым для сябе напаўапазыцыйным становішчы. Нас чакаюць новы ўсплёск бязьлітаснай палітычнай сатыры (узгадайма славутыя "Вясёлыя яйкі" часоў Памаранчавай рэвалюцыі), крэатыўная мабілізацыя празаходняга лягеру, якая яму спатрэбіцца для пераасэнсаваньня згубленых Юшчанкам магчымасьцяў і зьбіраньня сілаў для наступных парлямэнцкіх і прэзыдэнцкіх выбараў.
Нарэшце, пры любым выніку выбараў Украіну чакае разрадка ў стасунках з Расеяй. Януковыч мае шанец усталяваць больш прагматычныя і канструктыўныя кантакты з Крамлём. Гэта відавочна ўскладніць справы для беларускага рэжыму, чый псыхалягічна-вэрбальны статус "апошняга хаўрусьніка", які Лукашэнка меў на фоне Юшчанкі, з прыходам Януковыча будзе нівэляваны. Гэта моцна ўскладніць далейшы гандаль з Расеяй за эканамічныя прэфэрэнцыі.
Нягледзячы на нязграбны імідж і цёмнае мінулае новага ўкраінскага прэзыдэнта, жыцьцё працягваецца, украінская дэмакратычная гісторыя перагортвае яшчэ адну старонку. Зьмена ўлады і ратацыя палітыкаў ва ўладзе і апазыцыі зрабілася рутыннаю справаю: Віктар Януковыч - ужо чацьвёрты прэзыдэнт незалежнай Украіны. Беларусь, тым часам, дагэтуль жыве пры першым.
---
* Напрыклад, http://zmagarka.livejournal.com/870593.html, http://k-atamanchik.livejournal.com/, http://forever-live.livejournal.com/49849.html,
| Поисковое продвижение сайта с гарантиями за результат |
не ну прыводзіць спасылкі на лайф-джорналы студэнтаў-бакалаўрантаў ў якасьці "агульнага рашчараваньня беларускіх дэмакратаў"..))))))
+1 выснова чайчыца ну проста смеху варта.прам перл кшталту тогурда'а
Не зусім зразумела аналогія з Саакашвілі? Юшчанка захаваў стабільнасьць унутры краіны, не разганяю мірных дэманстрантаў з дапамогай сьпецвойскаў у 2007 годзе, некажучы ўжо пра прэзыдэнцкія выбары, таксама, не давёў да вайны краіну. На маю думку, рэформы Саакашвілі ў Грузіі пад вялікі знак запытаньня.
Размова пра эканамічныя рэформы - іх пасьпяховасьць у Грузіі, на мой погляд, бясспрэчная, хай з дэмакратычнымі свабодамі там меней прыгожая сытуацыя, чым ва Ўкраіне (хаця Беларусі далёка што да ўкраінскіх, што да грузінскіх дэмакратычных стандартаў як да неба). Саакашвілі выкарыстаў свой мандат давера і перакуліў Грузію на 180 градусаў, з адсталай рухнуўшай дзяржавы зрабіў пэрспэктыўны праект чарнаморскага Сынгапура - прыцягнуў да рэформаў якасныя кадры, пачаў прыцягваць інвэстыцыі. Пра гэткія посьпехі Юшчанка (хаця якраз ад яго, неблагога эканаміста, іх можна было чакаць) казаць, на жаль, нельга.
Галоўны фактар, які азмрочыў посьпехі Саакашвілі - гэта стасункі з Расеяй, хаця там ня ўсё залежала ад яго аднаго.
Пагаджуся з вамі адносна рэфармістскай актыўнасьці Саакашвілі. Думаю, дзеля таго каб дыскусія была больш грунтоўная варта было б на тэму Грузіі і яе ўнутранага становішча (аб рэформах Саакашвілі) напісаць атрыкул. Дадам толькі, што згодна Human Development Report, Грузія і Украіна адносяцца да групы краінаў з сярэднім ўзроўням развіцця (Грузія 89 мейсца), (Украіна 85). У апошнія гады, павялічалася колькасьць эмігрантаў з Грузіі ў Польшчу (ЕС), што выклікала шэраг праблемаў. Каля 4000 чалавек грамадзянаў Грузіі у працэсе дэпартацыі.
Але гэта тэма, (Грузія) варат артыкулу.
а на ваших сайтах говорят ,что президнтом Уркаины стал сын вашего полицая . Почему вы это отребье себе не оставили ??? НАм бы такого как Лукашенко ,а вам вернем Бандюковича
Если Янукович - белорус, то Лукашенко украинец. На Могилевщину шла украинская экспансия, казаков. На карте Могилевщины есть Казачьи броды. Восстание Северина Наливайко против унии было на Могилевщине.
Отправить комментарий