Нацыя, дзяржава, рэгіён
Канферэнцыя “Нацыя, дзяржава, рэгіён: Нацыянальныя рухі і краёвая ідэя ў Беларусі і Літве” 11-12 траўня 2012 г.
У рамках канферэнцыі, якая пройдзе 11-12 траўня ў Мінску, плануецца сабраць асноўных спецыялістаў па краёвай ідэі і нацыянальных рухах Беларусі і Літвы. Задачай канферэнцыі з’яўляецца паглыбленне параўнальнага аналізу, пераасэнсаванне траекторый нацыятварэння ў рэгіёне і пашырэнне міждысцыплінарнай даследчай перспектывы.
Плануецца, што развіццё беларускага, літоўскага, польскага руху і краёвай ідэі будзе разгледжана на ўзроўні 1) ідэй і інтэлектуальных праектаў, 2) эвалюцыі сістэмы палітычных і культурных арганізацый, 3) падставовых сацыяльных і культурных працэсаў рэгіёну былога ВКЛ.
Таксама ў рамках канферэнцыі адбудзецца круглы на тэму: “Праекты рэгіянальнага супрацоўніцтва: ад краёвай ідэі да еўрапейскай інтэграцыі ”.
Арганізатары:
Інстытут палітычных даследаванняў “Палітычная сфера” (Беларусь-Літва)
Польскі Інстытут у Мінску (Беларусь)
Інстытут Вялікага княства Літоўскага (Літва)
Амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі
Удзельнікі
Каля 40 спецыялістаў з Беларусі, Польшчы, Літвы і іншых краін, якія спецыялізуюцца ў вывучэнні беларускага, краёвага і літоўскага руху. У тым ліку, Алесь Смалянчук (дырэктар Інстытуту гістарычных даследаванняў Беларусі), Дарыюш Шпопер (кіраўнік кафедры гісторыі дзяржавы і права Польшчы Гданьскага Універсітэту), Рымантас Мікніс (дырэктар Інстытута гісторыі Літвы) ды іншыя.
Каб прыняць удзел у канферэнцыі, трэба да 7 траўня падаць запыт аб рэгістрацыі на адрас info@palityka.org.
Праграма канферэнцыі даступна па спасылцы.
|
Новае з лепшага - лепшае з новага!
Бульбокс Rock-Party ў TNT Rock-клубе.
6 чэрвеня ў 20.00 ізноў сустракаемся на...
|
С 20 по 26 мая в Беларуси состоится Европейский межкультурный фестиваль. Главная цель мероприятия – создать...
|
|
В рамках СпецПроекта "Европейское кафе: открытое пространство Европы" и Европейского межкультурного фестиваля состоится...
|
Свободное рисование на тему «МАЙСКАЯ НОЧЬ»
Двери галереи открыты для всех желающих –
в первую очередь для желающих чего...
|
|
Кампанія «Будзьма Беларусамі!» і грамадскае агенцтва «Арт Сядзіба» запрашаюць на Сапраўдны Беларускі Канцэрт.
26 траўня...
|
Адмысловы канцэрт гурта N.R.M.
23 мая у клубе "Гудвін" адбудзецца адмысловы канцэрт гурта N.R.M.
Квіткі (папярэдні...
|
|
Лекция Юлии Вагановой "Трансформации обнажают суть"
В рамках проекта «На пути к современному музею 2013. Конкурс...
|
“Серебряная свадьба”, «Аддис Абеба», «Петля пристрастия», Botanic Project, “Кассиопея”, “Нагуаль”, dj papa Bo Selectah...
|











