Сёмы дзень знаходзіцца за кратамі незалежны журналіст Іван Шульга. Калегі ды проста неабыякавыя людзі працягваюць падтрымліваць журналіста.
МІХАСЬ ЯНЧУК, ПРАДСТАЎНІК “БЕЛСАТУ” Ў БЕЛАРУСІ:
“Я сёння [8 лютага] быў на Акрэсціна, перадалі мы перадачку ад сваякоў. Я думаю, гэтымі днямі ў Івана Шульгі будзе вельмі шмат сваякоў”.
Справа Івана Шульгі сталася лейтматывам прэсавай канферэнцыі Беларускай асацыяцыі журналістаў. Нашага калегу затрымалі ды асудзілі на 10 сутак за нібыта збіццё міліцыянта падчас спробы міліцыі зрабіць ператрус у кватэры прадстаўніка “Белсату” ў Беларусі.
АНДРЭЙ БАСТУНЕЦ, ЮРЫСТ, НАМЕСНІК СТАРШЫНІ БЕЛАРУСКАЙ АСАЦЫЯЦЫІ ЖУРНАЛІСТАЎ:
“Гэта ёсць той прынцып, які дзейнічаў і раней: быў бы чалавек, а артыкул знойдзецца”.
Галоўная выснова справаздачы БАЖ «Год з новым Законам аб СМІ»: улады па-ранейшаму імкнуцца захаваць татальны кантроль над інфармацыйнаю прастораю Беларусі. А дзяржаўныя медыі практыкуюць усё больш агрэсіўныя формы прапаганды.
Івану Шульгу засталося прабыць на Акрэсціна 5 дзён. Гэта адрас, на які можна напісаць, каб падтрымаць Івана ў гэтыя цяжкія для яго хвіліны:
Спецпрымальнік-размеркавальнік
1-ы завулак Акрэсціна 36
г. Мінск 220089
Беларусь
ІВАНУ ШУЛЬГУ
Гомельская філія ГА «БАЖ» узялася пасадзейнічаць у гэтай справе і даслаць лісты арганізавана:
«Запрашаем напісаць пару цёплых словаў хлопцу за краты. Для гэтага Вы можаце:
1. Перадаць падпісаную паштоўку сябры Гомельскай філіі БАЖ Таццяне Бублікавай (+375 29 2366986) да 18.00 8 лютага і да 18.00 9 лютага.
2. Даслаць тэкст для паштоўкі на адрас mistake9@yandex.ru (таксама скайп tbublikawa) да 18.00 сёняшняга дня (вашыя словы будуць перадрукаваны на паштоўку) ці да 18.00 9 лютага.
Вечарам 8 лютага і вечарам 9 лютага карэспандэнцыя для Шульгі будзе выслана па адрасе спецпрыёмніка-размеркавальніка. Дзякуем за ўдзел і салідарнасць», - гаворыцца ў паведамленні, якое даслалі нашы калегі з Гомеля.
| Поисковое продвижение сайта с гарантиями за результат |
Отправить комментарий