16 марта 2010, вторник
Журнал для тех, кто думает по-европейски

Новости

11:02 | 09.02.10

Пасол Польшчы ў Беларусі адкліканы ў Варшаву для кансультацый

Міністэрства замежных справаў Польшчы адклікала ў Варшаву на кансультацыі амбасадара Польшчы ў Беларусі Генрыка Літвіна ў сувязі з заняццем міліцыяй Дома польскага ў Івянцы.

Прэс-сакратар польскага МЗС Пётр Пашкоўскі заявіў, што адкліканне пасла на кансультацыі – гэта палітычны сігнал, што польская дыпламатыя негатыўна ацэньвае дзеянні, зробленыя беларускімі ўладамі ў дачыненні палякаў Беларусі.

Тым часам пасол Беларусі ў Польшчы Віктар Гайсёнак быў выкліканы ў польскае Міністэрства замежных справаў, дзе віцэ-міністр Анджэй Крэмэр выказаў яму сур'ёзную занепакоенасць дзеяннямі беларускіх праваахоўных органаў.

«Такія рэпрэсіўныя дзеянні для нас непрымальныя», — пераказаў словы віцэ-міністра прэс-сакратар МЗС.

Сітуацыю вакол Дома польскага ў Івянцы пракаментаваў сёння ў перадачы «Пасля 20.00» тэлеканала TVP Info міністр замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі. Ён сярод іншага заявіў: «Захаванне правоў меншасцяў – гэта важная ўмова збліжэння з Еўрасаюзам. Але выбар тут за Беларуссю. Ёй ніхто не забароніць, калі яна захоча самаізалявацца».

Паводле Сікорскага, ён рыхтуецца да «мужчынскай размовы з МЗС Беларусі», паведамляе "Наша Ніва".

Паводле радыё "Рацыя"

Комментарии

Отправить комментарий

Содержание этого поля является приватным и не предназначено к показу.
Что можно вводить?
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Allowed HTML tags: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd> <img> <table> <tr> <td>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Защита от спама
5 + 3 =
Решите эту задачу и впишите ответ.

Реклама

Новости от redtram

Еженедельная рассылка

Электронная почта:


Как выглядит рассылка?

Проекты

Новая Европа. Журнал.
Журнал Серия "Новая Эўропа"


Поисковое продвижение сайта с гарантиями за результат
Office for a Democratic Belarus
Я - европеец
Podzemka Art Gallery, Minsk, Belarus

Архив

марта 2010
пн.вт.ср.чт.пт.сб.вс.
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
© 2006-2008 Новая Эўропа
Все права защищены